Сірыец трымае партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і сірыйскі сцяг падчас дэманстрацыі ў падтрымку ўварвання Расіі ва Украіну, 20 сакавіка 2022 г. Фота: Bilal Hussein / AP

Паведамленне Падаляк напісаў у сваім твітары ў суботу ўвечары.

Падаляк адзначыў, што, як паведамляюць ізраільскія СМІ, Расія тэрмінова выводзіць сілы з Сірыі, перадаючы ваенныя базы «Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі».

«Масква здае свае пазіцыі ў рэгіёне, каб падкінуць дроў (што нічога не вырашае) у кратар вайны ва Украіне. Усё яшчэ ідзе «па плане», так? Ну, план быў выдатны. Надзейны, як швейцарскі гадзіннік», — напісаў Падаляк.

Напярэдадні ізраільскі партал DEBKAfile са спасылкай на крыніцы паведаміў, што расійскія падраздзяленні, размешчаныя ў Сірыі, збіраюцца на авіябазах Хмеймім, Камышлі, Дэйр-эз-Зор і Т4, і некаторыя з іх гатовыя да перакідвання на ўкраінскі фронт, піша «Еўрапейская праўда». Ваенныя крыніцы паведамілі, што расіяне перадаюць ключавыя базы «Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі» і «Хізбале».

Падобную інфармацыю са спасылкай на крыніцы паведамляла The Moscow Times. Выданне падкрэсліла, што дакладная колькасць сірыйскіх груповак у Расеі пакуль невядомая.

Новы камандуючы войскамі ва Украіне генерал Дворнікаў прайшоў сірыйскую вайну, і ад Пуціна, магчыма, атрымаў заданне перамагчы да 9 мая. Ён быў прызначаны ў пачатку красавіка.

У суботу кіраўнік ЦРУ Уільям Бёрнс заявіў, што Уладзімір Пуцін не можа дазволіць сабе прайграць ва Украіне, таму гатовы падвоіць стаўкі.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
36

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру