«Азоўсталь». Фота: t.me/polkazov

«Нечакана камандзір 36-й брыгады прыняў рашэнне, нікога не папярэдзіўшы, проста пайсці на прарыў у невядомым кірунку і тым самым страціў шмат людзей. Таксама шмат людзей было кінута на волю лёсу, і яны проста трапілі ў палон.

Калі б гэтага не здарылася, з гэтай брыгадай мы б яшчэ доўга маглі трымаць абарону на правым беразе, але фланг быў аголены, і пасля завяршэння зачысткі завода Ільіча праціўнік кінуў усе свае сілы на наш кірунак», — кажа Пракапенка.

Па яго словах, нескаардынаванасць дзеянняў прывяла да катастрафічных наступстваў. Праз гэта каля тысячы марскіх пехацінцаў трапіла ў палон.

«Гэта было рашэнне камандзіра 36-й брыгады палкоўніка Баранюка або яго на гэта хтосьці падштурхнуў з кіраўніцтва — мне не вядома. Але ў любым выпадку, яно было абсалютна нелагічным — на заводзе Ільіча яшчэ досыць доўга можна было трымаць абарону, але чаму такое рашэнне было прынятае — мне невядома. У іх было абсалютна дастаткова баявой тэхнікі і боепрыпасаў, каб утрымліваць абарону».

Нядаўна відэа з Баранюком апублікавалі «РИА Новости». Агенцтва паведамляла, што ён трапіў у палон, дае паказанні і знаходзіцца на тэрыторыі «ДНР».

Клас
12
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
100
Абуральна
49

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру