Яна расказала, што яе прадзед Крывулец Афанасій быў паранены у баі пад Берлінам і памёр 2 мая 1945 года, усяго за некалькі дзён да заканчэння вайны.

«Колькі добрых спраў можна было б зрабіць і колькім героям удзячыць за мір, але рэжым замест гэтага кожны год апяваў саму вайну і перамогу ў ёй, каб аднойчы дапамагчы Крамлю пачаць новую.

І ў Дзень Перамогі мне давядзецца гаварыць з вамі пра тое, што Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расію чакае параза».

Ціханоўская нагадала, як пасля заканчэння Другой сусветнай вайны рэпарацыі выплочвала не толькі Германія, але яе краіны-саюзніцы.

«Параза ў вайне — гэта не толькі эканамічныя страты. Сёння для Беларусі гэта значыць быць саюзнікам таго, каго свет запомніць гэтак жа, як памятае фашыстаў. Што б ні казалі па тэлебачанні, ваенныя злачынствы расійскай арміі ўжо даказаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Тое, што Пуцін робіць з Украінай — гэта бесчалавечная жудасная кара. Кара не толькі мірных украінцаў, але і будучыні Расіі. А разам з ёй і будучыні Беларусі».

Палітык звярнулася з просьбай да беларусаў, у якіх ёсць родныя і знаёмыя ў войску і міліцыі.

«Пагаварыце з імі. Звярніцеся да іх, нават калі пасля 2014-га, 2020-га ці лютага 2022-га вы больш не размаўляеце. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, але ім гэтага нельга дазволіць.

Што ўжо не важна: падабаецца Бабарыка, Ціханоўскі ці Лукашэнка. Важна захаваць Беларусь і яе сумленнае імя.

Мае, вашыя, іх дзяды разам гінулі за гэту краіну — дык хіба мы маем права здрадзіць подзвігу тых, дзякуючы каму мы з'явіліся на гэты свет?» — скончыла свой зварот Ціханоўская.

На Дзень Перамогі Лукашэнка выступіў з агрэсіўнай прамовай, зневажаў Украіну і краіны Захаду

Клас
63
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1