Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць піклеты, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў мукі
  • 1 чайная лыжка сухіх дрожджаў хуткага дзеяння
  • 1 чайная лыжка цукровай пудры
  • палова чайнай лыжкі солі
  • 325 мілілітраў малака з 1,5% тлушчу
  • чайная лыжка масла
  • чайная лыжка алею
  1. Змяшайце ў місцы муку, дрожджы, цукровую пудру і соль, перамяшайце да аднароднасці і зрабіце ў цэнтры лунку.
  2. Нагрэйце малако ў мікрахвалёўцы ці ў рондалі на слабым агні, пакуль яно не стане цёплым, але не гарачым. Улійце цёплае малако ў сухую сумесь і ўзбівайце 1-2 хвіліны, пакуль сумесь не стане аднароднай. Ачысціце бакі міскі гумовай лапаткай, накрыйце цеста кухонным ручніком і пакіньце пры хатняй тэмпературы на 1-1,5 гадзін або пакуль сумесь не павялічыцца ў памеры ўдвая і не пакрыецца бурбалкамі.
  3. Разагрэйце патэльню на сярэднім агні. Прамажце яе дно маслам і алеем, вазьміце кухонную паперу і прыбярыце з патэльні лішні тлушч.
  4. Вазьміце вялікую лыжку і трохі перамяшайце сумесь, каб прыбраць з яе вялікія бурбалкі. Потым вазьміце сталовую лыжку, апускайце лыжкі сумесі ў патэльню і давайце ім расцякацца да дыяметра 8 сантыметраў. У вас павінна атрымоўвацца 3-4 аладкі за раз. Гатуйце піклеты на павольным агні, не пераварочваючы, 3-4 хвіліны, або пакуль бурбалкі на верхняй частцы аладкі не лопнуць і не пакінуць пасля сябе дзірачкі. На верхняй частцы аладкі не павінна заставацца сырое цеста, а ніжні бок аладкі павінен атрымаць залаціста-карычневы колер.
  5. Перавярніце аладкі і смажце іх з іншага боку яшчэ 1-2 хвіліны або да залаціста-карычневага колеру. Зніміце піклеты з патэльні і пакіньце іх астываць.
  6. Падавайце піклеты цёплымі, дзірачкамі ўверх, з маслам і варэннем.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0