Фота: Korea News Service / AP

Фота: Korea News Service / AP

Выпадкі заражэння «амікронам» нібыта былі выяўленыя ў Пхеньяне — аналізы ў жыхароў з сімптомамі Covid-19 былі ўзятыя 8 траўня.

Пасля гэтага ва ўсёй краіне быў уведзены рэжым «максімальнай надзвычайнай сітуацыі» і абʼяўлены лакдаўн. Колькі менавіта людзей заразілася, не паведамляецца.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын загадаў падначаленым спыніць распаўсюджванне віруса і паабяцаў, што краіна пераадолее крызіс, які, паводле яго слоў, узнік нечакана.

«Мы пераадолеем крызіс, які раптам узнік, і абавязкова пераможам», — сказаў ён на спецыяльна скліканым у чацвер пасяджэнні палітбюро цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі КНДР.

Улады КНДР раней сцвярджалі, што ў краіне за час пандэміі не было зарэгістравана ніводнага выпадку заражэння каранавірусам.

Экперты выказвалі сумневы ў тым, што КНДР удалося не дапусціць завозу каранавіруса ў краіну.

У Еўропе ж у гэты час адмяняюць абавязковае нашэнне масак нават у самалётах і аэрапортах.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0