Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Вальфовіч заявіў, што на заходняй граніцы Беларусі «магчымыя правакацыі з выкарыстаннем зброі, якія могуць прывесці да розных, у тым ліку ненаўмысных, пагранічных інцыдэнтаў з задзейнічаннем як нацыянальных узброеных сіл, так і фармаванняў са складу войскаў узмацнення альянсу».

Вальфовіч таксама адзначыў, што «ў найбліжэйшы час вайскова-палітычная абстаноўка каля заходніх граніц Саюзнай дзяржавы захавае крызісны характар і будзе развівацца ва ўмовах абвастрэння міжнародных адносін».

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1