У праекце выкладзены парадак дасудовай вытворчасці і судовага разгляду крымінальных спраў у дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Ён будзе распаўсюджвацца на справы па артыкулах аб злачынствах:

супраць міру і бяспекі чалавецтва,

супраць дзяржавы,

шэрагу іншых злачынстваў, якія прыводзяць да пагрозы нацыянальнай бяспецы.

Праектам прадугледжана, што вядзенне крымінальнай справы магчымае, калі абвінавачаны ўхіляецца ад яўкі, у яго выдачы адмоўлена іншай краінай, або на працягу шасці месяцаў не атрыманы адказ на запыт аб выдачы.

Таксама прадугледжваецца правядзенне спецыяльнай вытворчасці без запыту аб выдачы. Такую пастанову можа выдаць Генпракурор, альбо старшыня СК, КДБ са згоды Генпракурора.

Сёння Следчы камітэт заявіў, што Польшча адмовіла Беларусі ў выдачы Сцяпана Пуцілы, а Літва — у выдачы Святланы Ціханоўскай.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
28
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14