Фота: EHT COLLABORATION

Выяву касмічнага цела прадставілі 12 мая падчас прэс-канферэнцый, праведзеных адначасова рознымі ўстановамі ў сямі краінах. Чорная дзірка, якую эксперты назвалі Стралец А, зафіксаваная на здымку ў выглядзе цёмнага цела на фоне яркага жоўта-аранжавага кола, піша Wall Street Journal.

Чорныя дзіркі самі па сабе нябачныя, але іх межы кідаюць цень на яркім фоне гарачага газу і пылу, які акружае гэтыя аб’екты. Гэты цень бачаць некаторыя тэлескопы, і таму мы і можам зафіксаваць чорную дзірку.

Навукоўцы здолелі атрымаць выяву чорнай дзіркі дзякуючы комплексу тэлескопаў Event Horizon. Ён складаецца з 11 наземных радыётэлескопаў, якія знаходзяцца ў розных пунктах Зямлі, ад Гаваяў да Грэнландыі, і злучаныя ў адзіную структуру. Яна можа лавіць радыёхвалі, якія выпускае газ і пыл, што рухаюцца каля гарызонту падзей чорнай дзіркі — тэарэтычнай мяжы, за якую не могуць выйсці святло і матэрыя.

Калі Зямля круціцца, навукоўцы атрымліваюць магчымасць з дапамогай кожнага тэлескопа бачыць адзін і той жа аб’ект з розных вуглоў. Потым суперкамп’ютары ў Еўропе і ЗША матэматычна аб’ядноўваюць даныя з усіх гэтых тэлескопаў у адну выяву.

Малюнак Стральца А — гэта толькі другое прамое сведчанне пра існаванне чорных дзірак. Першая выява такога тыпу, якая належала чорнай дзірцы М87, была апублікаваная ў красавіку 2019 года, і яе таксама стварылі дзякуючы тэлескопам Event Horizon. Да гэтага навукоўцы маглі вывучаць чорныя дзіркі толькі непрамым шляхам: напрыклад, праз вымярэнне ўплыву іх гравітацыі на навакольныя аб’екты ці праз вывучэнне гравітацыйных хваляў з гэтых дзірак.

Навукоўцы зрабілі робата з магнітнай слізі. Гэта сапраўдны навуковы прарыў, ну і ён вельмі забаўны ВІДЭА

Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру