Выступаючы па відэасувязі з Кіева, намесніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава сказала, што народ яе краіны перажыў «дзесяць тыдняў поўнага жаху». Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што за апошнія тыдні ў раёнах на поўнач ад Кіева было знойдзена каля тысячы целаў; частку гэтых людзей, мяркуючы па характары раненняў, пакаралі смерцю.

За расследаванне прагаласавалі 33 краіны-ўдзельніцы Рады, 12 устрымаліся. Адзінымі краінамі, што прагаласавалі супраць унесенай Украінай рэзалюцыі, былі Кітай і Эрытрэя.

Сама Расія ў Радзе правоў чалавека ААН не прадстаўленая, бо 7 красавіка Генеральная асамблея ААН прыпыніла яе ўдзел.

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру