Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 23-гадовага жыхара Пінскага раёна «ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Ведамства паведамляе, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым скінуў відэа «дэструктыўным тэлеграм-каналам».

Маладога чалавека абвінавачваюць паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
14