«Пагадненне аб прамой перавозцы грузаў вайсковага прызначэння чыгуначным транспартам з Рэспублікі Беларусь у трэція краіны з выкарыстаннем партоў Латвійскай Рэспублікі па рашэнні ўрада было прынятае 25 студзеня 1994 года, калі Латвія яшчэ не ўступіла ў Еўрасаюз.

Латвія ўступіла ў ЕС 1 мая 2004-га, а 29 сакавіка таго ж года стала членам НАТА. У сувязі з гэтым Латвія звязаная прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і пагадненне з Беларуссю не адпавядае гэтым правілам. Таксама дзяржкіраванне Латвіі ў цэлым пераглядае двухбаковыя адносіны з Расіяй і Беларуссю ў кантэксце вайны Расіі ва Украіне», — адзначаецца ў заяве Міністэрства транспарту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?