Толькі 20% пацыентаў пасля інсульту вяртаюцца да працы, паведаміў намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, галоўны пазаштатны неўролаг Міністэрства аховы здароўя Вячаслаў Вашчылін.

«І досыць значная частка не перажывае інсульт», — цытуе Вячаслава Вашчыліна БелТА.

Лятальнасць у выніку вострага парушэння мазгавога кровазвароту можа дасягаць 25%. Нярэдка смерць спатыкае чалавека ў выніку ўскладненняў альбо паўторнага інсульту.

У Беларусі штогод інсульт перажываюць прыкладна 2—3 тысячы чалавек. У абсалютных лічбах штогод гэта складае больш за 25 тысяч.

Для прафілактыкі інсульту трэба трымаць вагу ў норме, не пераядаць, не курыць і даваць сабе здаровыя фізічныя нагрузкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0