Андэрсан адзначыла, што ўпэўненая ў падтрымцы гэтага рашэння насельніцтвам краіны.

Раней такі ж крок зрабіла Фінляндыя. 

Швецыя, аднак, будзе дамагацца таго, каб на яе тэрыторыі не ствараліся пастаянныя вайсковыя базы і не размяшчалася ядзерная зброя.

Швецыя — гэта краіна, якая трымалася палітыкі нейтралітэту ўжо больш за 200 гадоў. Яна не ўдзельнічала ні ў Першай, ні ў Другой сусветных войнах. Але цяперашняя пуцінская агрэсія прымусіла зруйнаваць традыцыю нават яе. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0