Абедзве краіны не дапусцілі да тэндара на набыццё правоў для трансляцыі Алімпійскіх гульняў, што вынікае з заявы, апублікаванай на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта. Заяўкі на тэндар прымаліся да 24 красавіка.

Да гэтых спартыўных форумаў яшчэ вельмі далёка, але Беларускае тэлебачанне ўжо настроенае груба парушаць міжнародныя правілы. Гэта можна зразумець з перапосту ў афіцыйным тэлеграм-канале АТН хамскага допісу праўладнага канала «Жёлтые сливы»: 

«Проста тыя тэлетрансляцыі, за якія раней даводзілася плаціць сотні тысяч і мільёны еўрадаляраў, цяпер будуць забіраць бясплатна і трансляваць на РБ. А што яны зробяць таму ж БТ? Выключаць з ЕВС? Дык ужо выключылі…» 

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0