Фота: сацсеткі цэнтра «Нардзін»
Пра самога Сайкова кажуць, што ён дасведчаны кадр і ўжо трапляўся на ўльтыматумы ад лукашэнкаўцаў.
«Сайкоў зрабіў грошы на лячэнні алкагалізму, выручаныя сродкі ўкладваў у аб'екты. Была ў яго і аптэчная сетка, нейкая гандлёвая нерухомасць, вось потым — медцэнтр.
Што адметна, у «Нардзіна» ўжо былі праблемы. Гэта здарылася пасля таго, як у «Экамедсервісе» загінуў чалавек [2014 год] — пачалі яго даўбаць, нешта знайшлі, з гэтым жа пайшлі па астатніх цэнтрах, і падчапілі «Нардзін», — кажа адзін з нашых суразмоўцаў.
«Тады Сайкоў трапіў у непрыемную гісторыю: як бізнэсмен ён слабаваты. Ведае сваю сферу — псіхіятрыю, на якой зарабіў грошы. Але арганізаваны ён быў заўсёды слаба, або, я б сказаў, прынамсі паслабей, чым «Ладэ»: і топы ў яго папрасцей, і іншае.
Тады ўсе яго актывы былі ў «Нардзіне»: на кампаніі былі і будынкі, і абсталяванне, усё на свеце. Калі адбяруць ліцэнзію — застаешся зусім голым.
Таму, калі выставілі штраф па пагрозай адбірання ліцэнзіі, ён пайшоў па Мінску прасіць грошай на пагашэнне штрафу — суму ўжо мала хто ўспомніць, пару мільёнаў, можа, і было, нехта яму даў іх. Адкупіўся», — прыгадваюць ранейшыя прыгоды Сайкова.
Меркаванні адносна таго, што адбываецца цяпер, схіляюцца ў бок падазрэнняў у перадзеле рынку. Але падкрэсліваецца, што для канчатковай высновы яшчэ рана.
«Фармальныя прэтэнзіі могуць быць якія заўгодна, мы ўжо добра ведаем і засвоілі, што ў фармальных прэтэнзій двайное дно амаль заўсёды.
Мы маем факты: ёсць толькі тры па-сапраўднаму буйныя прыватныя медыцынскія цэнтры. Гэта «Ладэ», «Нардзін» і «Экамедсервіс».
Двое з іх ужо пад сур'ёзным накатам.
Як той казаў, каму выгадна?
Нядаўна ў Мінску адкрылася прыватная клініка «Мерсі», кіраўніцтва якой у прафесійных колах прынята лічыць фунтамі па іх уласнай віне — у прыватных размовах яны не спыняюцца паўтараць, што за людзі за імі стаяць [маецца на ўвазе сям'я аднаго з сыноў Лукашэнкі].
Таму, канчатковую выснову рабіць яшчэ рана, але папулярная ў супольнасці думка ў тым, што прыватную медыцыну ў краіне зачышчаюць на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны. Гэта тое, як гэта выглядае.
Зачышчаючы рынак, якраз і здымуць грошай — трэба сачыць, як скончыцца гісторыя з «Ладэ», — лічыць абазнаны суразмоўца са сферы.
Чым вядомы доктар Сайкоў, у чыю клініку наведаўся ДФР





