Пра гэта Алегу паведамілі 12 мая падчас дысцыплінарнай камісіі ў ПК-1. 

У лютым адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў ПКТ, пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў. Аднак, па словах яго блізкіх, хлопец не губляе бадзёрасці духу.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у «масавых беспарадках» у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). 30 красавіка мінулага года Алегу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9