Канстанцін Залатых
Раніцай 18 траўня КДБ затрымаў дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых.
Таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно. З галоўным рэдактарам «БіР» Андрэем Александровічам няма сувязі, паведаміла «Еўрарадыё».
Па словах жонкі Залатых, яе мужу інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі.





