Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
Гэта дае падставы меркаваць, што першы этап разгляду заявак скандынаўскіх краін не завершыцца на працягу аднаго-двух тыдняў, як планаваў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
Турэцкі чыноўнік пацвердзіў FT, што Турцыя заблакавала працэс, але падкрэсліў, што Анкара не выключае ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА, калі будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленасці.
Раней стала вядома, што Турцыя вылучыла некалькі патрабаванняў для далучэння Швецыі і Фінляндыі да НАТА. У прыватнасці, яна патрабуе зняцця эмбарга на пастаўкі зброі, адмены санкцый за куплю расійскіх ЗРК С-400, а таксама настойвае, каб Фінляндыя і Швецыя прынялі меры супраць прыхільнікаў Рабочай партыі Курдыстана у сваіх краінах.
Сёння Эрдаган, выступаючы перад парламентам, раскрытыкаваў Швецыю і Фінляндыю за адмову экстрадаваць 30 чалавек, якіх Турцыя называе тэрарыстамі.
Чытайце таксама:
Bloomberg: Турцыя выставіла шэраг патрабаванняў за дазвол Фінляндыі і Швецыі на далучэнне да НАТА
Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
Прыём Фінляндыі і Швецыі ў НАТА: Эрдаган хоча на гэтым згуляць





