У прыватныя кнігарні такое распараджэнне не паступала, расказалі ў кнігарні OZ у Гродне. Ёсць кніга і ў дробных прыватных распаўсюднікаў. Таксама раман «1984» можна набыць у інтэрнэт-крамах і маркетплэйсах, напрыклад на Wildberries.
Хоць кніга знікла з паліц дзяржаўных крамаў, некалькі розных выданняў «1984» дагэтуль можна заказаць праз сайт «Белкнігі». У тым ліку — беларускі пераклад на беларускую мову, выдадзены выдавецтвам «Янушкевіч».





