Фота: radmir_usaev / Іnstagram

Фота: radmir_usaev / Іnstagram

«Няма сэнсу казаць, што гэта любімы гурт большасці ўфімцаў, бо яго сэрца, гэта «наша ўсё» — Юрый Шаўчук, — напісаў Усаеў. —

Але ўнікальнасць гэтага вечара ў тым, што адразу пасля канцэрта за кулісы праніклі сілавікі, ізалявалі Ю. ад гурта, не прапускаючы нават дырэктара калектыву (выставіўшы на ўваходзе ў грымёрку сілавы заслон з двух супрацоўнікаў у форме спецназу) і на працягу гадзіны вялі гутарку па факце мінулага канцэрта, яго накіраванасці і аб выказваннях Шаўчука на прадмет вайны і Радзімы».

Усаеў піша, што ў супрацоўнікаў «было нават жаданне затрымаць «наша ўсё», але ў апошні момант у іх хапіла розуму прапанаваць падпісаць Юрыю пратакол (пра што, вы самі можаце здагадацца)». Пасля гэтага сілавікі зʼехалі.

Відэа з канцэрта ва Уфе выклікала рэзананс. На ім Шаўчук моцна выказаўся наконт патрыятызму, які не тоесны адданасці прэзідэнту. 

Клас
21
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8