Фота: KURJER.INFO

Фота: KURJER.INFO

«У мяне сёння дзіця не прынялі ў піянеры. Пра гэтае мерапрыемства я наогул не ведала. Ён ціхенька ўзяў гальштук старэйшай сястры (тая таксама цішком ад нас увязалася)», — піша Таццяна.

Але адбылося нечаканае: у школе сказалі, што трэба ў іх набываць піянерскі гальштук — за 4 рублі.

«Маё дзіцё псіханула і сказала, каб самі піянерыліся, на 4 рублі ён марожанага лепш купіць. Класная тэлефанавала, абуралася», — распавяла Таццяна.

Каментатары падтрымалі хлопчыка. «Як у «Бураціне»: «Шукайце дурня за чатыры сольда», — напісаў адзін з іх.

Клас
58
Панылы сорам
2
Ха-ха
66
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1