Усе фоты: LEGO

Усе фоты: LEGO

Канструктар LEGO не стаў выключэннем. Набор з каласальнай колькасцю дэталяў (2316) стварыў Труман Чэнг, аспірант з Ганконга, кошт новай «цацкі» — 170 даляраў, піша CNN.

Чэнг прапанаваў канцэпцыю новага канструктара праз платформу LEGO Ideas, дзе фанаты LEGO размяшчаюць свае ідэі наконт новых набораў, а кампанія праз галасаванне выбірае найлепшыя і рэалізуе іх.

Ван Гога на стварэнне «Зорнай ночы» натхніў від з яго вакна ў псіхіятрычнай клініцы манастыра Сэн-Поль-дэ-Мазоль, дзе мастак правёў год незадоўга да сваёй смерці. Чэнг жа натхніўся, калі гуляў у LEGO і заўважыў, што калі размяшчае дэталі ў сваіх пабудовах на выпадковай адлегласці адна ад адной, атрымоўваецца стыль, падобны да характэрных мазкоў фарбай, якія адрозніваюць творы ван Гога.

У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце LEGO, Чэнг так апісвае свае ўражанні ад працы: «Прыдумляць хітрасці і прыёмы, каб перадаць выгляд карціны-арыгінала, было добрай трэніроўкай для мозга». У сваю чаргу, Федэрыка Бегер, кіраўнік міжнароднага маркетынгу ў LEGO, характарызуе працу Чэнга так: «Дызайн Трумана сам па сабе быў шэдэўрам — ён паказаў, як шмат розных элементаў LEGO і тэхнік можна выкарыстаць, каб паўтарыць знакавую карціну ван Гога».

Набор паступіць у шырокі продаж на пачатку чэрвеня.

Lego распрацавала друкарскую машынку з 2 тысяч дэталяў. Там нават рухаюцца клавішы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0