13 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай» кнігу «Беларусь на распутье» (укладальнік і рэдактар Анатоль Тарас).
А 17 мая суд Мінскага раёна прысвоіў такі ж статус кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова. Прытым першыя вердыкты, што яна «экстрэмісцкая», адпаведнымі камісіямі вынесеныя ўжо больш за год таму, і за захаванне ды распаўсюд гэтага выдання людзі караліся. Але ў суда, каб гэта афіцыйна аформіць, рукі дайшлі, як выглядае, толькі цяпер. Між тым за гэты час выйшла ўжо і другое выданне — з новымі інтэрв'ю.
Таксама прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты «Беларусы ва Украіне-чат» і «План Б ЧАТ», а таксама тэлеграм-канал «Экономика Беларуси».





