У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў-герояў Беларусі маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Адкрыццё мемарыяла прымеркавалі да гадавіны трагедыі. Удзел у адкрыцці ўзяў міністр абароны Віктар Хрэнін.

«Адкручваючы назад падзеі таго дня, аналізуючы дзеянні Андрэя і Мікіты, я не раз задаваўся пытаннем, а ці маглі яны паступіць інакш? Не. Не маглі. Яны занадта моцна шанавалі гонар афіцэра і жыццё людзей, якіх яны абаранялі. Іх выбар — гэта выбар герояў і сапраўдных мужчын», — сказаў Віктар Хрэнін.

19 мая 2021 года падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту разбіўся самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы. Лётчыкі, камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, загінулі.

Паводле паведамленняў Мінабароны, яны выявілі тэхнічную няспраўнасць, і адводзілі самалёт ад населенага пункта.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?