У Харкаўскай вобласці расійская ракета знішчыла Палац культуры. Ёсць пацярпелыя
У горадзе Лазавая Харкаўскай вобласці расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па палацу культуры, відэа публікуюць украінскія телеграм-каналы. На іх відаць, як у будынак трапляе снарад, затым адбываецца магутны выбух.
Паведамляецца, што ў выніку гэтага ўдару раненні атрымалі, як мінімум, сем чалавек. Сярод пацярпелых 11-гадовае дзіця.
Прарасійскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ў Доме культуры размяшчаўся «часовы склад, дзе размяшчалі цяжкое ўзбраенне і боепрыпасы».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ