«У 2022 годзе мы перадамо 19,8 млрд даляраў на падтрымку бюджэту, у тым ліку 9,5 млрд даляраў нядаўніх абавязацельстваў… каб дапамагчы Украіне закрыць дэфіцыт бюджэту і працягваць забяспечваць прадастаўленне базавых паслуг украінскаму народу», — гаворыцца ў камюніке.

Акрамя таго, у ім вітаюць працу G7 і міжнародных фінансавых устаноў па далейшым фінансаванні Украіны, у прыватнасці — прапанову Еўрапейскай камісіі аб наданні дадатковай макрафінансавай дапамогі ў памеры 9 мільярдаў еўра.

Дадатковая запланаваная падтрымка ўкраінскіх дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага сектара праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Міжнародную фінансавую карпарацыю складае 3,4 мільярда даляраў.

Паводле ацэнак Украіны, ёй патрабуецца каля 5 мільярдаў даляраў у месяц, каб падтрымліваць выплату заробку дзяржаўным служачым і працу адміністрацыі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0