Вадзім Шышымарын
«У нас сцэнары развіцця падзей могуць быць зусім рознымі. Можна абмяняць чалавека пасля прысудаў судоў. Так, тэхнічна гэта магчыма», — заявіла Венядзіктава.
Па яе словах, украінскія ўлады ў дадзеным пытанні будуць прытрымлівацца выключна прававога поля ў адпаведнасці са стандартамі міжнароднага гуманітарнага права.
Сяржанта Шышымарына асудзілі паводле абвінавачванняў у забойстве мірнага жыхара. Сваю віну вайсковец прызнаў, заявіўшы, што выконваў загад і раскайваецца ў зробленым.