Міхаіл Падаляк

Міхаіл Падаляк

«Гэтак жа лёгка, як спадар Кісінджэр прапануе аддаць Расіі частку Украіны, ён дазволіў бы забраць Польшчу або Літву. Добра, што ва ўкраінцаў у акопах няма часу слухаць парады «давоскіх панікёраў». Трохі занятыя, абараняем свабоду і дэмакратыю», — напісаў Падаляк у Твітары.

Нагадаем, што амаль 99-гадовы былы дзяржсакратар ЗША, выступаючы на эканамічным форуме ў Давосе, заклікаў Захад спыніць спробы нанесці поўнае паражэнне расійскім сілам ва Украіне, а саму Украіну — пайсці на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Расіі.

Бо, маўляў, Расія была неад'емнай часткай Еўропы на працягу чатырох стагоддзяў і забяспечвала еўрапейскі баланс сіл у крытычныя моманты. Таму еўрапейскія лідары павінны глядзець на доўгатэрміновую перспектыву і не рызыкаваць падштурхнуць Расію да яшчэ большага збліжэння з Кітаем.

Чытайце таксама: 

Кісінджэр: Украіна мусіць стаць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад часткі тэрыторый

Клас
37
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3