У новым фільме высвятляецца, што колішні «Чып і Дэйл спяшаць на дапамогу» — гэта было ўсяго толькі вядомае шоу, у якім некалі здымаліся тыя самыя бурундукі і іх сябры. Новая стужка расказвае пра час праз 30 гадоў пасля выхаду серыяла, а там…

Чып уладкаваўся на працу ў страхавую кампанію, а Вжух і Гаечка пажаніліся — у выніку пладавітая Гаечка нарадзіла 42 мухамышы. Або мышамухі. Плады кахання мышкі і мухі маюць спецыфічны выгляд: гэта то мыш з некалькімі лапкамі, то муха з мышынымі вушамі, а часам і яшчэ больш арыгінальныя істоты.

Тым часам Дэйл зрабіў сабе 3D-аперацыю і, у адрозненне ад сяброў, ён адзіны прадстаўлены ў стужцы ў трохмерным фармаце. Ракфор жа па-мінуламу адзінокі, ды яшчэ і стаў залежны ад сыру.

Бурундукі жывуць побач са звычайнымі людзьмі: разам у школу ходзяць, разам тусяць. Ідылія, калі не лічыць, што Чып і Дэйл пасля заканчэння шоу не размаўляюць паміж сабой. Звыклы парадак жыцця парушае трывожная навіна пра тое, што знік стары таварыш бурундучкоў, з якім яны некалі здымаліся ў серыяле. І тады каманда зноў аб’ядноўваецца, каб выратаваць сябра.

Міжвідавы шлюб Гаечкі выклікаў жывыя абмеркаванні ў сацыяльных сетках. На папулярным рэсурсе Reddit сярод тысяч каментароў да навіны пра новы мультфільм можна знайсці наступныя: «Не чакаў таго, што яны зрабілі з Гаечкай і Вжухам» і «Прыходзіцца думаць, што яны ведаюць сваіх фанатаў і наўмысна разбурылі надзеі і пухнатыя мары дзяцей 80-х».

Хапае і тых, каму стужка спадабалася. Нямала карыстальнікаў называюць яе ўдалай і вясёлай, мультфільм таксама мае добрыя рэйтынгі на замежных рэсурсах: 7,2 балы на IMDB і 81% на Rotten Tomatoes.

Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам

Клас
4
Панылы сорам
30
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4