Air Vodka. Фота: aircompany.com

Air Vodka. Фота: aircompany.com

Клапоціцеся пра экалогію? Тым часам хочацца выпіць, каб зняць напружанне? У Air Company ёсць ідэальнае рашэнне для абедзвюх праблем: гарэлка з паветра.

Air Company стварае розныя прадукты на аснове выкідаў вуглякіслага газу (CO2), які складае 79 адсоткаў парніковых газаў.

Кампанія сцвярджае, што кожная бутэлька іх гарэлкі дапамагае перапрацаваць болей CO2 з навакольнага асяроддзя, чым сем вялікіх дрэваў.

Кампанія Air ператварае вуглярод з паветра ў чысты этанол. Гэты метад падобны на фотасінтэз у раслін, толькі больш эфектыўны.

Канверсійны рэактар вырабляе сумесь 10-адсоткавага этанолу і вады. Затым 10-адсоткавы этанол у адмысловым 18-ступенчатым дыстылятары пераганяецца ў канцэнтрацыю 96,5%. Пасля дадаткова ачышчаецца і разводзіцца, каб атрымалася гарэлка.

Гэтая гарэлка свабодная ад усіх дамешкаў, якія ўтвараюцца падчас звычайнай ферментацыі этанолу. У выніку атрымліваецца высакаякасная і чыстая саракаградусная гарэлка, якую не сорамна прынесці ў добрую кампанію.

Праўда, і каштуе яна нятанна — ад 80 даляраў за бутэльку на сайце вытворцы.

Клас
32
Панылы сорам
7
Ха-ха
29
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
0