«У абставінах, якія склаліся, мы больш не падтрымліваем BYN. Калі вы пяройдзеце на wise.com і паспрабуеце зрабіць перавод у BYN, то ўбачыце паведамленне наступнага зместу: «Пакуль немагчыма адправіць грошы з X на BYN. Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — паведамілі ў службе падтрымкі кампаніі.

Wise паведаміў аб спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі ў канцы сакавіка. З 25 сакавіка карыстальнікам з Беларусі быў даступны вывад сродкаў з рахункаў, а 7 мая сэрвіс зусім закрыў усе профілі карыстальнікаў з адрасамі, зарэгістраванымі ў Беларусі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0