Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту.
22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).
Падтрымайце Аксану лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі!
Пішыце на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Колб Аксане Мікалаеўне.
Раней стала вядома, што суд па справе БелаПАНа пачнецца 6 чэрвеня, а над фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам — 8 чэрвеня.





