Фота: patriarchia.ru

Фота: patriarchia.ru

Удзельнікі пасяджэння Святога Сінода пастанавілі абраць Правялебным Пінскім і Лунінецкім архімандрыта Георгія (Вайтовіча), Правялебным Слуцкім і Салігорскім ‒ ігумена Яўсевія (Цюхлова).

Архімандрыт Георгій (Вайтовіч) — клірык Варварынскага жаночага манастыра ў горадзе Пінску. Эканом Пінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Ігумен Яўсевій (Цюхлоў) — намеснік Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі. Кіраваў адраджэннем старажытнага манастыра. Па ініцыятыве айца Яўсевія быў арганізаваны Дом міласэрнасці, дзе размяшчаюцца людзі, якія маюць патрэбу ў духоўнай падтрымцы і сацыяльнай рэабілітацыі.

У 2017 годзе ігумен Яўсевій стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць ад наркаманіі і алкагалізму.

Чытайце таксама:

Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан. Ëн быў адзіны, хто ўступіўся за архіепіскапа Арцемія

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7