«Твая была праўда». Святлана Ціханоўская зачытала адкрыты ліст мужу Сяргею
29 мая 2020 года Сяргея Ціханоўскага затрымалі на пікеце ў Гродне. З тых часоў яго не бачылі ні дзеці, ні Святлана Ціханоўская. Яе лісты не даходзяць да Сяргея. І гэтае відэа — адкрыты ліст.
«29 траўня — гэта дата, якая змяніла маё жыццё, таму што два гады таму ў гэтую дату я апошні раз бачыла свайго мужа. З тых часоў нашы з Сяргеем жыцці не належаць ні нам, ні нашым дзецям. За ўвесь гэты час ніводны мой ліст не патрапіў да яго і не вярнуўся мне ад яго. Так што хай гэта і будзе мой ліст табе, родны Сяргей», — кажа Святлана.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ