Паводле слоў міністра, неабходнасць падрыхтоўкі беларускіх ратавальнікаў для дзеянняў у асаблівых умовах вызначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Першае — гэта ўнутраныя праблемы — праблемы, звязаныя з масавымі беспарадкамі. Таму ў інтарэсах органаў унутраных спраў мы будзем вырашаць гэтую задачу. У выпадку ўзброенага канфлікту і агрэсіі ў дачыненні да нашай краіны — у інтарэсах Міністэрства абароны», — расказаў міністр, дадаўшы, што падрыхтоўка падраздзяленняў МНС для працы па гэтых напрамках ужо ідзе.

Ён таксама паведаміў, што пастаўлена задача зрабіць неабходнае ўзбраенне асабістага складу табельнай зброяй.

«Да 15 чэрвеня мы атрымліваем узбраенне ў Міністэрстве абароны і фактычна будзем гатовыя да выканання задач, якія стаяць па прызначэнні ў гэтым сегменце працы МНС», — сказаў ён.

Зараз уносяцца змяненні ў праграму падрыхтоўкі курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны, якія будуць праходзіць адпаведную падрыхтоўку.

«Але я хацеў бы агаварыцца: мы будзем выконваць задачу пры ўзнікненні асаблівых умоў. Гэта важны ключавы момант. Таму што вельмі шмат з гэтай нагоды меркаванняў, да нас паступаюць розныя звароты. Шчыра кажучы, і нашыя работнікі былі ўсхваляваныя: а як мы будзем выконваць гэтую працу? Але калі яны акунуліся ў працэс падрыхтоўкі — усё стала на свае месцы. Усе выдатна разумеюць чаму, калі і пры якіх умовах мы будзем займацца гэтай працай, — заявіў міністр. — Чым лепш мы будзем гатовыя, тым менш будзе магчымасцяў у нашых нядобразычліўцаў паспрабаваць выпрабаваць чарговы раз беларускае грамадства на трываласць».

Клас
1
Панылы сорам
23
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11