Дамовіцца аб эмбарга не ўдаецца з-за Венгрыі, якая, як нагадвае агенцтва Франс-Прэс, атрымлівае 65% нафты па «Дружбе» і не хоча ад яе адмаўляцца.

Венгры адкінулі прапанову ЕС: дадатковыя два гады на паступовую адмову ад расійскай нафты. Урад Віктара Орбана хоча мінімум чатыры гады адтэрміноўкі і мінімум 800 млн еўра на пераабсталяванне НПЗ і павелічэнне магутнасці нафтаправода з Харватыі.

Франс-прэс піша, спасылаючыся на неназваных дыпламатаў, што Славакіі і Чэхіі, якія таксама былі супраць неадкладнага і поўнага эмбарга, прапанавалі адтэрміноўку на два з паловай гады, і яны пагадзіліся.

Па нафтаправодзе «Дружба» ідзе прыкладна траціна ўсёй нафты, што Расія прадае краінам Еўрасаюза. Астатнія дзве траціны завозяць танкерамі.

Пазачарговы саміт ЕС, прысвечаны вайне ва Украіне, пройдзе 30-31 мая. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звернецца да ўдзельнікаў саміта па відэасувязі.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9