Аляксандр Вучыч. Фота: Kremlin.ru
Прэзідэнт Сербіі па выніках тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным аб’явіў аб трохгадовым пагадненні з Расіяй, па якім краіна атрымае прыродны газ «па самай выгаднай цане ў Еўропе».
Цана на газ, які Сербія будзе атрымліваць ад «Газпрама», будзе ў тры разы ніжэйшая, чым для іншых еўрапейскіх краін. А зімой, па словах чыноўнікаў, — у 10-12 разоў.
У той час, як большая частка Еўропы ўвяла санкцыі супраць Расіі за ўварванне ва Украіну, афіцыйны Белград адмаўляецца далучацца да іх. Краіна амаль цалкам залежыць ад Расіі па пастаўках энерганосьбітаў.





