Падчас выбуху ў жыхароў некалькіх вуліц дрыжалі сцены і вокны.

Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся ў раёне, дзе размешчаны дом прызначанага расіянамі «кіраўніка Запарожскай вобласці» Яўгена Баліцкага.

Баліцкі, былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны, 26 мая быў прызначаны кіраўніком ваенна-грамадзянскай адміністрацыі часткова падкантрольнай Расіі Запарожскай вобласці. У гэты ж дзень СБУ завяла ў дачыненні да Баліцкага крымінальную справу па артыкуле «калабарацыянізм».

Па папярэдніх даных, раненні атрымалі дзве жанчыны і малады мужчына. Падрабязнасцей пакуль няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?