Андрэй Крываносаў. Фота БелТА

Андрэй Крываносаў. Фота БелТА

Гаворка ідзе аб планавых мабілізацыйных вучэннях з ваеннымі камісарыятамі і арганізацыямі Узброеных сіл, якія дыслакуюцца на тэрыторыі рэгіёна.

Паводле Крываносава, мерапрыемствы такога роду традыцыйна праводзяцца для павышэння ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ваенных камісарыятаў, удасканалення ваенных ведаў і практычных навыкаў ваеннаабавязаных.

Зборы акумулююць усе раёны вобласці.

Андрэй Крываносаў таксама расказаў, што падчас вучэнняў будзе абмежаваны рух па асобных тэрыторыях, прылеглых да аб'ектаў Узброеных сіл. Запланаваныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы на стрэльбішчах вобласці.

«Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў просім грамадзян у гэты перыяд не набліжацца да стрэльбішча і не заходзіць за мяжу, пазначаную паказальнікамі на мясцовасці, прылеглай да яго тэрыторыі», — адзначыў ваенкам.

Таксама ў Жлобінскім раёне з 28 чэрвеня па 16 ліпеня запланаваныя ваенныя зборы з ваеннаабавязанымі для тэрытарыяльных войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2