З 2013 года ў якасці адваката яна абараняла грамадзян і арганізацыі ў судах. З 2020 года Святлана Бабінцава абараняла беларусаў па палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных справах.

Яна ўжо пачала сумесную працу з народнымі пасольствамі, прадстаўнікамі дыяспары, грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый. Дзякуючы гэтаму, Святлана Бабінцава будзе аказваць юрыдычную дапамогу беларусам у замежных краінах і праводзіць кансультацыі з беларусамі ўнутры краіны, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Чым яна будзе займацца 

Святлана Бабінцава будзе каардынаваць працу ў пытаннях універсальнай юрысдыкцыі і іскаў супраць прадстаўнікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека. Таксама яна будзе працаваць з дзяржаўнымі і праваабарончымі арганізацыямі па міжнародных механізмах, а таксама распрацоўваць рэформы прававых і інстытуцыйных механізмаў абароны правоў і свабод у адпаведнасці з Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

Яна будзе працаваць над праектамі законаў аб аднаўленні правоў асуджаных па палітычных прычынах беларусаў. Гэта не толькі Акт рэабілітацыі, але і ўнясенне змяненняў у крымінальнае заканадаўства Беларусі.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0