На думку суддзі, у пратаколе не апісаная падзея правапарушэння і няясна, у чым менавіта выразіліся публічныя заклікі да перашкоды выкарыстанню Узброеных сіл РФ.
18 мая Шаўчук на канцэрце ва Уфе звярнуўся да публікі са словамі: «Радзіма, сябры, гэта не ср*ка прэзідэнта, якую трэба ўвесь час цалаваць». Пасля канцэрта да музыканта ў грымёрку прыйшлі паліцэйскія і склалі пратакол па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» расійскага войска.





