Фота AP

Фота AP

Па стане на канец мая ўжо 4,8 млн, гэта значыць каля 60% ад усёй колькасці тых, хто выехаў з Украіны пасля 24 лютага, вярнуліся дадому. Пра гэта паведамляе дарадца міністра ўнутраных спраў Віктар Андрусаў у сваім тэлеграм-канале. Паводле яго звестак, усяго з канца лютага Украіну пакінулі да 7,6 млн чалавек.

Паводле яго слоў, умовы жыцця за мяжой вельмі рэдка задавальняюць украінцаў. Акрамя таго, людзі часта прымаюць рашэнне вярнуцца ва Украіну з-за высокіх коштаў на жыллё ў іншых краінах і з-за моўнага бар'ера.

«Таму не трэба баяцца, што ўкраінцы не вернуцца дадому. Статыстыка канфліктаў паказвае, што 80% вяртаюцца пасля завяршэння вайны, з іх 50% вяртаюцца яшчэ да завяршэння», — падкрэсліў ён.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0