Віктар Орбан

Віктар Орбан

Орбан абвінаваціў у адсутнасці пагаднення Еўракамісію, якая, маўляў, насуперак рашэнню Версальскага саміту вынесла пытанне аб нафтавым эмбарга без прапановаў, як будуць вырашацца пытанні энергазабеспячэння.

Паводле слоў венгерскага прэм'ера, спачатку павінна быць знойдзена рашэнне з пастаўкамі нафты, а ўжо пасля таго ўводзіцца санкцыі, а не наадварот, як вынікае з прапановы Еўракамісіі. Яе падыход ён лічыць рызыкоўным.

«Мы гатовыя падтрымаць шосты пакет, калі будзе рашэнне па забеспячэнні Венгрыі», — сказаў Орбан.

Ён назваў прапанову па вызваленні ад эмбарга трубаправодных паставак «нядрэннай», але, паводле яго слоў, Венгрыя мае патрэбу таксама ў рашэнні на той выпадак, калі пастаўкі па трубаправодзе будуць перапыненыя, напрыклад, у выніку баявых дзеянняў. Тады Венгрыя, ён лічыць, павінна мець магчымасць атрымліваць расійскую нафту іншым шляхам.

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
21