«Ва ўмовах, калі Беларусь не проста падтрымлівае расійскую вайну супраць нашай краіны, але і дае войскам РФ сваю тэрыторыю для назапашвання вайсковай тэхнікі і абстрэлаў украінскіх гарадоў балістычнымі і крылатымі ракетамі, ніякага супрацоўніцтва паміж намі не можа быць.

З тымі, хто стварыў вакол сябе злачынны аўтарытарны свет, нам не па дарозе. Мы занадта цэнім сваю свабоду і ўжо восем гадоў плацім за яе вельмі высокую цану», — напісаў Сянкевіч.

Разам з тым кіраўнік Мікалаева аддзяліў беларускі народ ад кіроўнага рэжыму і выказаў надзею, што беларускі народ з часам атрымае незалежнасць.

«Твой час надыдзе, і мы пабудуем новыя партнёрскія адносіны», — адзначыў Сянкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?