Так, паводле гісторыка, прававы суверэнітэт у Рэчы Паспалітай належаў тром парламенцкім станам (манарху, Сенату і Пасольскай ізбе), якія стваралі парламент — Вальны Сойм.
А вось палітычны суверэнітэт грунтаваўся на перакананні, што суверэнную дзяржаўнасць увасабляюць усе яе прывілеяваныя абаронцы — шляхта ўсіх рэгіёнаў Рэчы Паспалітай, у кожным з якіх існаваў інстытут сойміка, дзякуючы якому земскія, павятовыя і ваяводскія эліты былі здольныя прымаць адказныя рашэнні і ўхвалы.