Пасля выканання танца «чарадзейнае войска» было змешчанае ў аўтазак.
Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод 20 затрыманых была адна жыхарка Гомеля. Пасля двух сутак, праведзеных у ІЧУ, удзельнікі акцыі атрымалі штрафы па 10 базавых велічынь.
Ідэалогія «Чароўных войскаў спецыяльнага прызначэння Русі» прадстаўляе сумесь ідэй славянафільства і расійскага паганства. Сектанты вераць у разнастайныя тэорыі змоваў і пры дапамозе сваіх абрадаў жадаюць аднавіць СССР.





