Фота: AP

Фота: AP

Сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў заявіў, што Польшча пераходзіць да захопу тэрыторый на захадзе Украіны.

«Гэтак званыя заходнія партнёры кіеўскага рэжыму таксама не супраць скарыстацца цяперашняй сітуацыяй у карыслівых інтарэсах і маюць асаблівыя планы на ўкраінскія землі. (…) Мяркуючы па ўсім, Польшча ўжо пераходзіць да дзеянняў па захопе заходніх украінскіх тэрыторый», — заявіў Патрушаў у аўторак на нарадзе па нацбяспецы ў Прыволжы.

«Яркім таму пацвярджэннем стаў візіт у Кіеў польскага прэзідэнта Дуды, а таксама яго заявы аб тым, што неўзабаве польска-ўкраінская мяжа перастане існаваць», — сказаў Патрушаў.

Чыноўнік таксама заявіў, што «ўжо цэлы шэраг дзяржаў вядзе актыўную працу па яе (Украіны) раздзяленні».

Па словах сакратара Рады бяспекі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер даць палякам асаблівы статус, у тым ліку магчымасць займаць кіруючыя дзяржаўныя пасады.

«У гэтым выпадку суверэнітэт Украіны не хвалюе ні кіраўніка дзяржавы, ні тым больш ЗША і іх саюзнікаў, якія гатовыя ахвяраваць інтарэсамі ўкраінскага народа для рэалізацыі сваіх геапалітычных мэтаў (…) Іх дзеянні вядуць да рэальнага развалу краіны», — сказаў сакратар Рады бяспекі РФ.

Чытайце яшчэ:

Заявы Лукашэнкі пра Польшчу і Заходнюю Украіну: вось як гэта звязана з Херсонам

Клас
0
Панылы сорам
24
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7