Такім чынам, адзначае выданне, у Расіі скароцяцца магчымасці экспарту нафты-сырца па моры, ёй давядзецца звяртацца да менш надзейных страхаўшчыкоў.
Забарона на страхаванне марскіх перавозак расійскай нафты уваходзіць у шосты пакет санкцый Еўрасаюза, пра ўзгадненне якога было абвешчана 31 мая. Аднак без падтрымкі з боку Вялікабрытаніі, у юрысдыкцыі якой знаходзіцца Lloyd's of London, гэтая забарона фактычна не працавала б.
Па дадзеных крыніц FT, прадстаўнікі брытанскага рынку страхавых паслуг выступалі супраць эмбарга. У прыватнасці, яны звярталі ўвагу, што будзе складана дакладна вызначыць паходжанне нафты, якую перавозяць судны, што выходзяць з расійскіх партоў. Праз парты ў Расіі, сказала адна з крыніц выдання, ідуць, напрыклад, пастаўкі нафты з Казахстана, якія не абмежаваныя якімі-небудзь санкцыямі.
Забарона на страхаванне марскіх перавозак расійскай нафты, адзначае выданне, можа прывесці да яшчэ большай нявызначанасці на сусветных рынках. Біржавыя цэны нафты і так ужо выраслі да двухмесячнага максімуму пасля таго, як Еўрасаюз абвясціў аб частковым эмбарга на пастаўкі з Расіі.
На думку апытаных нафтатрэйдараў і суднаўладальнікаў, забарона еўрапейскім кампаніям страхаваць танкеры з расійскай нафтай стане сур'ёзнай фінансавай зброяй. Мала хто наважыцца транспартаваць нафту без страхоўкі, лічаць эксперты.
Чытайце таксама:
СМІ: АПЕК разглядае магчымасць выключэння Расіі з нафтавага пагаднення
Колькі Расія страціць з-за нафтавага эмбарга
Еўрасаюз узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі





