Раней у СМІ праходзіла інфармацыя аб звальненні з «Мастацтва» вядомай беларускай журналісткі і балетнага крытыка, маці галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, — Таццяны Мушынскай.

Рэдактарку аддзела музыкі — пасада, на якой працавала Таццяна Мушынская — папрасілі сысці па падобнай схеме — напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў. Далей такім чынам «сышлі» іншых супрацоўнікаў «Мастацтва».

Акрамя таго, тых нямногіх журналістаў часопіса, што засталіся, перавялі на палову ці чвэрць стаўкі, спаслаўшыся на «эканамічныя абставіны». 

Падобныя захады па «аптымізацыі» выдання закранулі і газету «Культура», якая разам з «Мастацтвам» уваходзіць у холдынг «Культура і мастацтва». У «Культуры» на мізерную «чвэрць» перавялі ці «сышлі» па вядомай схеме і сталых супрацоўнікаў рэдакцыі, якія працавалі ў газеце на працягу многіх гадоў.

На дадзены момант вядома пра тры звальненні ў «Культуры» за апошні тыдзень.

Чытайце таксама:

Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3