Судовы працэс па справе аб дыфамацыі павінен быў пачацца яшчэ ў 2019 годзе, але быў адкладзены з-за пандэміі каранавіруса. У красавіку гэтага года ён аднавіўся і прысяжныя заслухалі ў агульнай складанасці больш за 100 гадзін паказанняў, адзначае тэлеканал CNN.

Юрысты Дэпа у 2019 годзе падалі ў суд на Хёрд за паклёп на суму $50 млн. Прычынай стаў яе артыкул для газеты Washington Post 2018 года, у якім назвала сябе «грамадскім дзеячам, які прадстаўляе хатні гвалт».

Хоць Дэп ня быў названы ў артыкуле па імені, ён сцвярджае, што гэтае абвінавачванне каштавала яму прыбытковых акцёрскіх роляў. У прыватнасці, ён страціў кантракт з Warner Brosеrs на серыю фільмаў па cазе пра Гары Потэра «Фантастычныя пачвары», па якім павінен быў згуляць у пяці карцінах (Дэпа замяніў дацкі акцёр Мадс Мікельсэн).

Клас
44
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1